Сустрэча гік-каміт па тэме арганізацыі каманднай і праектнай працы анлайн

Минск, 17 Февраля

Наступны мітап Гік-каміт адбудзецца 17 лютага і будзе прысвечаны тэме арганізацыі каманднай і праектнай працы анлайн праз асяроддзе trello.com.

Сустрэча можа быць карысна (1) грамадскім арганізацыям, якія пачынаюць пашыраць сваю працу анлайн, (2) актывістам, для каардынацыі дыстанцыйнай каманды, а таксама (3) айціваланцёрам, якія хочуць больш даведацца пра scrum і kanban падыходы ў распрацоўцы праграм.

План сустрэчы

  • Анлайн роля праектнага мэнэджэра Лічбавай майстэрні.
  • Асноўныя функцыі Trello для праектнага мэнэджэмэнта.
  • Разглядаем магчымасці картак.
  • Інтэграцыя з трэцімі сэрвісамі (slack, github, zapier).
  • Гарачыя клавішы ў трэла.
  • Эканомім час. Шаблоны вывучэння, або як наладзіць працэс.
  • Эканомім час. Шаблоны праектаў, або ўзорныя дошкі.
  • Разглядаем дошкі рэальных праектаў (Градка, Ліга, Майстэрня).
  • Карысныя крыніцы для далейшага вывучэння.
  • Блок “Пытанні-адказы”

Дата: 17 лютага
Пачатак: 10:50
Працягласць: 2.5 гадзіны
Месца: вул. Кастрычніцкая, 16А, eventspace.by (шкляны пакой).

Арганізатар – Лічбавая майстэрня. Інфраструктурным партнёрам сустрэч гік-каміт выступае пляцоўка eventspace.by.

Уваход бясплатны, але колькасць месцаў абмежавана. Неабходна зарэгістравацца.

зы

Таксама мы збіраем грошы на сэрвер для грамадства і айці-валанцёраў.

Адшкадуй рубель!

Стоимость участия

Бесплатно

Место проведения

Минск, Октябрьская 16а

Идут 7

© 2008–2021 ЗАО «Дев Бай Медиа»
Перепечатка материалов dev.by возможна только с письменного разрешения редакции.
При цитировании обязательна прямая гиперссылка на соответствующие материалы. Пишите на [email protected].