Сустрэча гік-каміт: Тэхнічная рэалізацыя Модуля прыёма ахвяраванняў для грамдаскіх арганізацый

Минск, 12 Мая 10:50 - 13:30

12 траўня каманда Лічбавай майстэрні запрашае на сустрэчу, прысвечаную тэме інтэграцыі модуля прыёма ахвяраванняў на сайты грамадскіх арганізацый.

План сустрэчы:

  1. Прэзентуем вынікі пілотнага выпрабавання модуля прыёма ахвяраванняў напрацягу лютага-сакавіка.
  2. Прадэманструем працэс устаноўкі, функцыянала і працы існуючага рашэння на асобным лэндынгу.
  3. Збярэм найбольш гарачыя чаканні аўдыторыі
  4. Распавядзем планы каманды Лічбавай майстэрні па ўладкаванні модуля на бліжэйшы год.

Для каго?

  1. Грамадскія арганізацыі, якія маюць сайт і гатовы развіваць унутраны фандрайзінг на іх.
  2. Распрацоўшчыкі (бэкэнд, фронтэнд), якія жадаюць уцягнуцца ў працэс і пазнаёміцца з камандай, якая развівае праект дагэтуль.
  3. Медыя, якім цікава пашырыць навіны пра магчымасці, якія адкрываюцца для грамадскіх арганізацый пры прымянненні такога рашэння.

Прадгісторыя

Напрацягу апошніх 5 месяцаў айціваланцёры распрацоўвалі опэнсорснае рашэнне для прыёма ахвяраванняў грамадскімі арганізацыямі метадам эквайрынга (банкаўскімі карткамі), якія маюць уласныя сайты (лэндынгі). Модуль “Doika” ужо працуе. Нам бы хацелася пашырыць яго выкарыстанне, а таксама, абмеркаваць як найбольш гарачыя чаканні з мэтай яго паляпшэння.

Дата: 12 траўня
Пачатак: 10:50
Працягласць: 2 гадзіны+
Месца: вул. Кастрычніцкая, 16А, eventspace.by (шкляны пакой).

Арганізатар – Лічбавая майстэрня. Інфраструктурным партнёрам сустрэч гік-каміт выступае пляцоўка eventspace.by. Інфармацыйным пaртнер – dev.by

Уваход бясплатны, але колькасць месцаў абмежавана. Неабходна зарэгістравацца.

Даведка:

Гік-каміт – гэта сустрэчы каманды Лічбавай майстэрні, для айці-спецыялістаў і грамадскіх ініцыятыў. Кожная сустрэча прысвечана асобнай тэме. Тэмы могуць вагацца ад вузка тэхнічных да шырока сацыяльных. Тэмы сустрэч задаюць актыўныя ўдзельнікі супольнасці айціваланцёраў Лічбавай майстэрні.

Стоимость участия

Бесплатно

Место проведения

Минск, Октябрьская 16А

Идут 5

© 2008–2021 ЗАО «Дев Бай Медиа»
Перепечатка материалов dev.by возможна только с письменного разрешения редакции.
При цитировании обязательна прямая гиперссылка на соответствующие материалы. Пишите на [email protected].