Сустрэча geek commit_:Linux Install Party

Минск, 9 Декабря 15:00 - 18:00
  • linux

Сустрэча прысвечана знаёмству з Linux, ўсталеўцы і базавай наладке яго асяродзя. 
Optional: настроім асяродак для пачынаючых вэб-распрацоўшчыкаў і тэсцераў (Apache, MySQL, PHP, настроім віртуальныя хасты і… можна пачынаць кодзіць). 

Для каго

Запрашаем пачынаючых распрацоўшчыкаў і тэсцераў, якія хочуць зразумець ў чым перавага Linux, як працаваць з кансолью, які мінімальны софт неабходны для таго, каб пачаць працу над сваім ці камандным праэктам. 

Для чаго гэта сустрэча: 

  • Пазнаёміцца з опенсорсам, ідэямі свабоднага кода
  • Падзяліцца сваімі ведамі, 
  • Даведацца пачынаючым што трэба, каб пачаць кодзіць ці тэсціць. 

Сустрэча нацэлена на практыку. Варта ўзяць свой ноўтбук, куды будзе ставіцца Linux. 
Будзем працавать над сістэмай Ubuntu 16.04 ці 18.04. Калі вы жадаеце паставіць сабе іншую сістэму (дэбіан, мінт ці інш.) проста паведаміце пра гэта да пачатку сустрэчы. 
Калі вам цікава паўдзельнічаць у якасці гледача — гэта таксама магчыма — запрашаем! 

План сустрэчы

  • Што такое опенсорс, як з гэтым звязана Linux. 
  • Ставім Ubuntu 16.04 ці 18.04 на свае кампы. 
  • Разглядаем базавыя каманды, камфортна працуем з Linux. 
  • Optinal: наладка асяродзя для распрацоўкі ці тэставання. 

Дата: 9 снежня
Пачатак: 15:00
Працягласць: 2-3 гадзіны
Месца: вул. Змітрака Бядулі, 3, пам 2Н, «Фаланстэр» (уваход са двара). 

Арганізатар – Лічбавая майстэрня. Інфармацыйным пaртнер – dev.by

Уваход бясплатны, але колькасць месцаў абмежавана. Неабходна зарэгістравацца.

Гік-каміт — гэта сустрэчы каманды Лічбавай майстэрні, для айці-спецыялістаў і грамадскіх ініцыятыў. Кожная сустрэча прысвечана асобнай тэме. Тэмы могуць вагацца ад вузка тэхнічных да шырока сацыяльных. Тэмы сустрэч задаюць актыўныя удзельнікі супольнасці айціваланцёраў Лічбавай майстэрні.

Стоимость участия

Бесплатно

Место проведения

Минск, ул. З. Бядули 3, пом 2Н

Идут 1

  • 1 гость
© 2008–2021 ЗАО «Дев Бай Медиа»
Перепечатка материалов dev.by возможна только с письменного разрешения редакции.
При цитировании обязательна прямая гиперссылка на соответствующие материалы. Пишите на [email protected].