«Першыя ідэі: тэхналогіі»: крэатон для старшакласнікаў у Гродне

Гродно, 15 Февраля 12:00 - 16:00

15 лютага ў Гродне адбудзецца крэатон для старшакласнікаў, тэмай якога стануць сучасныя тэхналогіі ў Беларусі.

Старшакласнікам прапануюць пагутарыць пра футурыстычны ўплыў сучасных тэхналогій на наша жыццё, а таксама абмеркаваць іх ўздзеянне на сферу адукацыі.

Спачатку старшакласнікі паглядзяць некалькі відэаролікаў з выступленнямі сусветна вядомых спікераў. Убачанае патлумачыць эксперт, які сутыкаецца з узнятымі пытаннямі ў сваёй працы. Ён жа паставіць удзельнікам крэатона канкрэтную задачу. Школьнікі падзеляцца на каманды і калектыўна абмяркуюць, якія ідэі можна было б прапанаваць для дасягнення акрэсленай мэты, а затым прэзентуюць свае задумы перад аўдыторыяй. Па выніках абмеркавання журы з ліку экспертаў па тэме крэатона, прадстаўнікоў кампаніі А1 і акадэмічнай супольнасці Гродна адзначыць лепшыя выступленні, пракаментуе ідэі і ўзнагародзіць аўтараў лепшых з іх.

Да ўдзелу запрашаюцца вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў з усёй краіны, якім цікава патрэніравацца генерыраваць ідэі, а таксама прадстаўляць іх на публіцы і атрымаць парады ды каментары ад экспертаў. Удзел у крэатоне – бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі.

Крэатон праводзіцца ў рамках сацыяльна-адукацыйнага праекта «Першыя» – рэспубліканскага конкурсу ідэй для старшакласнікаў краіны, які рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. Збор заявак яшчэ працягваецца.

Дзе: дзелавы цэнтр «Біржа» (пр. Касманаўтаў, 37а)
Кантактная асоба:
Павел Салаўёў, камунікацыйнае агенцтва ARS Communications +375 29 649 52 53 | sp@ars.by

Стоимость участия

Бесплатно

Место проведения

Гродно, Дзелавы цэнтр «Біржа» (пр. Касманаўтаў, 37а

Идут 0


Авторизуйтесь, чтобы оставлять комментарии

Использование материалов, размещенных на сайте, разрешается при условии прямой гиперссылки на dev.by. Ссылка должна быть размещена в подзаголовке или в первом абзаце публикации.