Панэльная дыскусія «Як Беларусі стаць сусветным цэнтрам па распрацоўцы АІ»

Минск, 19 Января 19:00 - 23:00
  • machine learning

Анлайн-часопіс «Ідэя» 19.01 запрашае на панэльную дыскусію «Як Беларусі стаць сусветным цэнтрам па распрацоўцы штучнага інтэлекту».

Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі (колькасць месцаў абмежаваная!) – http://bit.ly/2idOBuf

Цягам апошніх гадоў мы пабачылі адразу некалькі гісторый поспеху ў сферы AI і machine learning. MSQRD – піянер відэа-фільтраў для сацыяльных сетак – быў набыты Facebook. Прылада Prisma, якая выкарыстоўвае нейрасеткі для апрацоўкі фотаздымкаў, стала хітом App Store. Беларускія IT-бізнесоўцы заснавалі адмысловы венчурны фонд Haxus з фокусам на падтрымцы стартапаў, якія працуюць з тэмай штучнага інтэлекту. 

Што (не) рабіць дзяржаве, каб дапамагчы фармаванню кластара ў сферы AI ў Беларусі? Якія перспектывы адкрывае АІ перад інвестарамі ды бізнесоўцамі? Як штучны інтэлект зменіць штодзённае жыццё? І калі гэтага чакаць? Ці можа Беларусь стаць сусветным цэнтрам machine learning?

Нашы зорныя выступоўцы:

  • Юрый Мельнічак, сузаснавальнік і былы CEO maps.me, дырэктар AIMatter, распрацоўшчык у сферы штучнага інтэлекту/machine learning. Місія AIMatter – зрабіць ў Беларусі даследчы цэнтр па нейрасетках, камп’ютарным зроку і распазнаванню гуку. 
  • Дзмітры Гурскі, партнёр венчурнага фонду Haxus, які інвестуе ў стартапы, звязаныя з даследаваннямі штучнага інтэлекту. CEO Ideanomix Digital, кампаніі-распрацоўшчыка мабільных прыладаў, а таксама сузаснавальнік выдавецтва адукацыйнай літаратуры Ideanomix.
  • Дзяніс Пірштук, галоўны распрацоўшчык аддзела аналізу дадзеных (Chief Data Scientist) у кампаніі InData Labs – адным з лідараў у сферах maching learning ды BigData ў Беларусі. InData Labs увайшла ў спіс 100 найбольш перспектыўных кампаній у сферы вялікіх дадзеных паводле версіі часопіса CIOReview.
     

Сачыць за падзеяй у facebook можна тут

Стоимость участия

Бесплатно

Место проведения

Минск, Фабрициуса, 4, Imaguru

Идут 10

© 2008–2021 ЗАО «Дев Бай Медиа»
Перепечатка материалов dev.by возможна только с письменного разрешения редакции.
При цитировании обязательна прямая гиперссылка на соответствующие материалы. Пишите на [email protected].