Каманда сацыяльных гікаў Лічбавай Майстэрні пачынае шэраг мітапаў, прысвечаных працы з Laravel.
Для каго?
На сустрэчу запрашаюцца распрацоўшчыкі, якія ведаюць php і жадаюць засвоіць новыя для сябе фрэймворкі.
План сустрэчы:
- Разгледзім, што такое роўты і для чаго яны патрэбны;
- Што такое мадэль і для чаго ўжываецца ў фрэймворку;
- Што такое Middleware і іх ўжыванне;
- Рэалізацыя CRUD функцыянальнасці на прыкладзе старонкі кампаній. (Стварэнне, выдаленне, аднаўленне).
Увага: каманда Лічбавай Майстэрні шукае стажора backend-распрацоўшчыка. Удзел у мітапе - добрая магчымасць знайсці кола аднадумцаў і патрапіць у каманду!
Дата: 9 сакавіка
Пачатак: 11:00
Працягласць: 2 гадзіны+
Месца: вул. Змітрака Бядулі 3, пам 2н, уваход са двара
Арганізатар – Лічбавая майстэрня.
Уваход бясплатны, але колькасць месцаў абмежавана. Неабходна зарэгістравацца.