Майстар-клас па VR і прэзентацыя праэктаў

Минск, 17 — 18 Мая

17 –18 мая ў Мінску, пры падтрымцы Інстытута Гётэ, CREATE IT! і Галерэі віртуальнасці ВІР, пройдзе майстар-клас «Як ствараць у віртуальнай прасторы», дзе ўдзельнікі ўпершыню зробяць свае арт-праэкты ў VR. Праэкты будуць прэзентавацца ўсім зацікаўленым 18 мая а 18.30 у ОК16 (ангар бара «Хуліган»). Усе жадаючыя запрашаюцца на прэзентацыю ў якасці госцяў. 

Facebook, Sony, HTC, Samsung і Universal Studios ва ўсю моц займаюцца развіццём VR тэхналогій, ствараюцца сацыяльныя сеткі з 3D-аватарамі і магчымасцямі VR-ўзаемадзеяння. Ці варта нам звяртаць увагу на гэтыя незразумелыя і дарагія тэхналогіі?

Віртуальная рэальнасць (VR) – створаны тэхнічнымі сродкамі свет, які перадаецца чалавеку праз яго сэнсарныя пачуцці. Гэта галіна, дзе інфраструктура і тэхналогіі развіваюцца паралельна з развіццём кантэнту. Бо калі ёсць шлем ці акуляры віртуальнай рэальнасці – павінна быць тое, што праз іх можна спажываць.

Калі па частцы тэхналогій лідарамі часцей за ўсё аказваюцца замежныя краіны, то ў развіцці VR Беларусь не адстае ад замежных калегаў. Гэта мы і хочам паказаць на прэзентацыі VR-праэктаў, створаных падчас 2-дзённай лабараторыі пад куратарствам Філіпа Хаўзмайера. Прэзентацыя адбудзецца а 18:30 у OK16 (Кастрычніцкая, 16). Уваход вольны.

Лектар варкшопу «Як ствараць у віртуальнай прасторы» – Філіп Хаўзмайер (Германія). Ён заснавальнік даследчай платформы Radience VR, якая вырабляе і курыруе мастацкія эксперыменты ў VR, выкладчык прасторавага дызайну ў HSD Düsseldorf, запрошаны лектар па віртуальнай рэальнасці ў BTK University Berlin. Таксама Філіп з'яўляецца заснавальнікам VR Berlin Meetup – адной з самых вялікіх VR-суполак у Еўропе. На працягу 10 гадоў ён працуе прафесійным мастаком і мае дыплом ад Slade School of Art, London.

Гульні, кіно, спартыўныя трансляцыі, шоў, сацыяльныя сеткі, маркетынг, адукацыя, медыцына, гандаль, нерухомасць, прамысловасць – рынак тэхналогій віртуальнай і дапоўненай рэальнасцяў толькі пачынае развівацца, і пакуль складана сказаць, які накірунак ён абярэ. 

Але абяцаем, што 18 мая вы зможаце зразумець, чаму 360-градусныя відэа  New York Times бяруць «Канскіх ільвоў». 

Поўны расклад лабараторыі:  http://createit.by/virlab
Мы ў Фэйсбуку 
Кантакты: +375297531663 Мітрый Сарокін, [email protected].
                    +375296282224 Надзея Прасвірава, [email protected]

Стоимость участия

Бесплатно

Место проведения

Минск, ул. Октябрьская, 16

Идут 0

© 2008–2021 ЗАО «Дев Бай Медиа»
Перепечатка материалов dev.by возможна только с письменного разрешения редакции.
При цитировании обязательна прямая гиперссылка на соответствующие материалы. Пишите на [email protected].