Мапа заўтрашняга дня. Хакатон!

Минск, 11 — 18 Августа

Каманда айці-валанцёраў з Фаланстэра і open source актывісты нямецкіх суполак Karte von morgen і Wechange.de 11-18 жніўня ладзяць хакатон па развіццю Мапы заўтрашняга дня.

Мапа заўтрашняга дня – гэта інтрактыўная карта, дзе кожны можа пакідаць інфармацыю пра грамадскія ініцыятывы з розных куткоў Беларусі, а таксама карыстацца пошукам партнёраў ці сваёй магчымасцю дапамагчы валанцёрствам. Мапа заклікана зрабіць дзейнасць грамадскіх ініцыятыў больш бачнай для грамадства і напаўняць супольнасці сілай і сувязямі.

Мэта хакатону

  • Запусціць шэраг новых функцый (напрыклад, дадаванне падзей, інтэграваць рашэнні: пераклад на беларускую мову, адаптаваць рэйтынг, дадаць геападпіску і інш.).
  • Павялічыць інтэграцыю Мапы з іншымі адкрытымі пляцоўкамі як WikiData, Wikipedia, OpenstreetMap дапамогай зручнай функцыі экспарта/імпарта і API, каб у будучым стварыць фэдэрацыю свабодных сэрвісаў.

Мы чакаем удзельнікаў

якія ведаюць, або актыўна вывучаюць нейкія з наступных тэхналогіяў: JavaScript, npm, node.js, react, redux, leaflet, superagent, purecss, Rust, SQLite, API таксама UX-дызайнера і спецыяліста datascience.

Умовы ўдзелу

Хакатон будзе адбывацца на Аграсядзібе каля 100 км ад Мінска. Арганізатары арганізуюць калектыўны выезд і прыезд. Забяспечваюць пражыванне і ежу удзельнікам.

Даты правядзення: 11-18 жніўня.

Для таго, каб патрапіць на хакатон трэба прайсці квэст:

  • Запоўніць анкету (да 25 ліпеня, 23:59).
  • Выканаць тэставае заданне: усталяваць нямецкую Мапу сабе на лакал, знайсці ініцыятывы на мапе на тэрыторыі Беларусі і даслаць скрын нам на пошту [email protected]. (Мы можам дапамагчы з тэставым заданнем: пішыце вашыя пытанні і памылкі у тэлеграм)
  • Пасля гэтага мы звяжымся з вамі.

Якія крытэры адбору

  • Матываванасць працаваць над праектам па-за межах толькі хакатону: як перад так і пасля.
  • Гатоўнасць быць на ўсім працягу хакатона (з 11 да 18 жніўня).
  • Уменне слухаць іншых удзельнікаў.
  • Падзяляць каштоўнасці: адкрытасць і ўзаемадапамога.

Што атрымаюць удзельнікі

  • Унікальны досвед працы ў міжнароднай камандзе.
  • Падвысяць свае скілы у вышэй абазначаных тэхналогіях.
  • Спрычыняцца да опенсорс супольнасцяў і прынцыпаў іх працы.
  • Магчымасць знаёмства і камунікацыі з удзельнікамі Фаланстэра.

Працоўная мова хакатона – англійская, але пры неабходнасці будзем дапамагаць з перакладам.

Увага! Усе сацыяльныя і па-за кодзерскія актыўнасці будуць фарміравацца з ініцыятыў саміх актывістаў.

Гатовы ўдзельнічаць?!

Запаўняйце анкету да 25 ліпеня

П.С. А фотка з праекта Мэш яшчэ у 2015 годзе. Крыху халадку вам з Лошыцкага парку.

Жадаеце сачыць за навінамі Фаланстэра і Праекта Мапа? Далучайцеся у вк, фб, інстаграме. (Таксама усе пытанні пра Хакатон можна задаваць у тэлеграм групе)

Стоимость участия

Бесплатно

Место проведения

Минск, Мінская вобласць, аграсядзіба

Идут 6

© 2008–2021 ЗАО «Дев Бай Медиа»
Перепечатка материалов dev.by возможна только с письменного разрешения редакции.
При цитировании обязательна прямая гиперссылка на соответствующие материалы. Пишите на [email protected].