Мапа заўтрашняга дня. Дапамагаем зрабіць тэставае заданне на Хакатон (11-18.08)

Минск, 16 Июля 20:00 - 22:00

А 20.00 збіраемся на базе Фаланстэра і працуем разам над open source праектам Мапа заўтрашняга дня, форк нямецкага праекта Karte von morgen.

Яго мэта - зрабіць бачнымі ініцыятвы і некамерцыйныя арганізацыі у Беларусі, адлюстроўваючы іх на мапе. Гэта опэнсорс праект, пабудаваны на адкрытасці і даверы. Менавіта такую будучыню мы бачым і жадаем стварыць :)

Таксама раяпавядзем пра Хакатон, што адбудзецца ў жніўні з 11 па 18 разам з нямецкімі распрацоўшчыкамі, і як да яго далучыцца.

Дапамагаем ўсім цікаўным зрабіць тэставае заданне для удзелу у Хакатоне: усталяваць Мапу на лакал :)

Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да праекта Мапа!

П.С. А фотка з праекта Мэш яшчэ у 2015 годзе. Крыху халадку вам з Лошыцкага парку.

Жадаеце сачыць за навінамі Фаланстэра і Праекта Мапа? Далучайцеся у вк, фб, інстаграме. (Таксама усе пытанні пра Хакатон можна задаваць у тэлеграм групе)

Стоимость участия

Бесплатно

Место проведения

Минск, ул З Бядулі 3

Идут 1

© 2008–2021 ЗАО «Дев Бай Медиа»
Перепечатка материалов dev.by возможна только с письменного разрешения редакции.
При цитировании обязательна прямая гиперссылка на соответствующие материалы. Пишите на [email protected].