Фаланстэр запрашае на Мапатон!

Минск, 14 Сентября 13:00 - 20:00

Хочаш зрабіць грамадскія арганізацыі бачнымі? Далучайся да нас 14 верасня, каб разам дадаць кропкі на інтэрактыўную Мапу заўтрашняга дня*.


На працягу некалькіх месяцаў мы, каманда Фаланстэра, ствараем Мапу для грамадскіх арганізацый, ініцыятыў і актывістаў. І цяпер мы радыя прадставіць вам гатовую да карыстання Мапу.

Што будзе 14 верасня?

Практычная частка Мапатона:

  • Распавядзем пра ідэю праекта “Мапа заўтрашняга дня” і тое, як ён можа дапамагаць грамадскім актывістам і актывісткам пашыраць сувязі і партнёрства.
  • Збярэм адваротную сувязь па працоўнай версіі Мапы.
  • Дададзім першыя арганізацыі і ініцыятывы на Мапу і паглядзім, як яна працуе!
     

Урачыстая прэзентацыя Мапы, на якой вы даведаецеся пра карысць Мапы для вашай ініцыятывы і нават самастойна навучыцца дадаваць на яе кропкі (спойлер – гэта зусім проста ;)).

Для каго Мапатон? 

Для грамадскіх актывістаў і актывістак, прадстаўнікоў арганізацый і ініцыятыў, што жадаюць быць болей бачнымі ў беларускім грамадстве і павялічыць кола сяброў і партнэраў.

Калі?

14 верасня, субота, 13:00 – 16:00 (праца з Мапай), 17:00 (прэзентацыя Мапы).

Дзе?

База “Фаланстэра”, вул. З. Бядулі 3, пам. 2Н.

Запаўняй заяўку да 12.09 па спасылцы: https://bit.ly/30Ln21C.

* Мапа заўтрашняга дня – гэта інтэрактыўная карта, дзе кожны і кожная можа пакідаць інфармацыю пра грамадскія ініцыятывы з розных куткоў Беларусі. Таксама з дапамогай Мапы можна знайсці партнёраў ці арганізацыі, у якіх існуе магчымасць павалантэрыць. Мапа заклікана зрабіць дзейнасць грамадскіх ініцыятыў больш бачнай для грамадства і напаўняць супольнасці агульнымі намаганнямі.

Стоимость участия

Бесплатно

Место проведения

Минск, вул. З. Бядулі 3, пам. 2Н

Идут 1

© 2008–2021 ЗАО «Дев Бай Медиа»
Перепечатка материалов dev.by возможна только с письменного разрешения редакции.
При цитировании обязательна прямая гиперссылка на соответствующие материалы. Пишите на [email protected].