DoikaCamp. Фінтэх для грамадства ад айці-валанцёраў. 18 траўня

Минск, 18 Мая 10:50 - 15:00

18 траўня айці-валанцёры аб’яднання Фаланстэр падчас DoikaCamp* пакажуць, як опенсорснае рашэнне Doika* можа быць карысна для паляпшэння фінансавання шэрагу грамадскіх арганізацый. А самі грамадскія арганізацыі, якія ўжо карыстаюцца модулем Doika, падзеляцца досведам краўдфандынга на ўласных сайтах. 

Doika – гэта опэнсорсны віджэт, які дазваляе грамадскім арганізацыям збіраць грошы для дзейнасці на сваіх сайтах праз банкаўскія карткі. 

* DoikaCamp – гэта мерапрыемства, якое ладзіць супольнасць айці-валанцёраў для супольнасці грамадскіх ініцыятыў, дзе ўдзельнікі дзеляцца досведам. Удзел – гэта магчымасць убачыць як працуюць айціваланцёры і далучыцца да каманды распрацоўкі.

Таксама ўдзельнікі DoikaCamp даведаюцца:

Колькі ўжо назбіралі арганізацыі з дапамогай Doika,

Планы па развіццю модуля на бліжэйшы год,

Працу падпіскі, якая дазваляе ахвярадаўцам перадаваць грошы арганізацыям аўтаматычна на рэгулярнай аснове.

Падчас мерапрыемства будзе дзейнічаць 2 тэматычных блока (дэтальная праграма). 

1. Для грамадскіх ініцыятыў. Тут арганізацыі, якія ўжо карыстаюцца модулем Doika дзеляцца досведам, распавядаюць плюсы і складанасці працы ў новым падыходзе да фандрайзінга сваіх арганізацый.

2. Для айціваланцёраў. Распрацоўшчыкі будуць раскрываць як працуе каманда, якія тэхналогіі выкарыстоўвае і як можна далучыцца да сумеснай працы.

Заўважае Міхаіл Волчак, тымлід Doika:

“Для грамадскіх арганізацый DoikaCamp –  гэта магчымасць наладзіць непасрэдныя адносіны са стваральнікамі, а айціваланцёрам убачыць плён сваёй працы. 
Будзе і фішка мерапрыемства. Гэта прэзентацыя фічы – рэкурэнтныя плацяжы. Іншымі словамі, падпіскі, якая дае магчымасць ахвярадаўцам падпісацца на сайце грамадскай арганізацыі, дзе усталявана Doika сваёй банкаўскай карткай і ахвяраваць грошы рэгулярна, напрыклад, штомесяцова. Для таго, каб гэта функцыя выйшла своечасова, мы збіраем сродкі на сваім лэндынгу праз Doika. Падтрымайце нас рублём!”

Падтрымаць можна тут.

Пачатак мерапремтсва: 11:00 (працягласць 4 гадзіны)

Адрас: г.Мінск, вул.Змітрака Бядулі, 3, пам.2Н

Удзел у DoikaCamp бясплатны, але неабходна зарэгістравацца.

Стоимость участия

Бесплатно

Место проведения

Минск, Змитрока Бядули 3

Идут 2

© 2008–2021 ЗАО «Дев Бай Медиа»
Перепечатка материалов dev.by возможна только с письменного разрешения редакции.
При цитировании обязательна прямая гиперссылка на соответствующие материалы. Пишите на [email protected].