Ciklum Practice Leaders: «Эмпатыя ў Design thinking: Як ствараюць іннавацыйныя рашэнні?»

Минск, 18 Апреля 19:00 - 21:30
  • Design Thinking
  • empathy

Запрашаем Вас на новы варкшоп Ciklum Practice Leaders: «Эмпатыя ў Design thinking: Як ствараюць іннавацыйныя рашэнні?»

Вы пазнаёміцеся з глыбокімі асновамі Design thinking і этапамі сэсіі дызайн-мыслення. Таксама ўдакладнім з чаго складаецца добры прадукт і якія рашэнні - іннавацыйныя.

Варкшоп – праактыўны трэнінг, які складаецца з 20% інфармацыі і 80%  практычных дзеянняў. Агучаныя веды адразу выкарыстоўваем для развіцця ўласнай ідэі, праекта, прадукта.

Мы будзем працаваць індывідуальна, у парах і ўсёй групай удзельнікаў.

У практычнай частцы вы зробіце карту стэйкхолдэраў уласнага прадукта, пазнаёміцеся з галоўным інструмантам эмпатыі – глыбіннае інтэрв'ю і падрыхтуеце эфектыўныя пытанні для сваіх карыстальнікаў.

Мы перакананыя «there are needs, not problems!». Таму сфармулюем пазыцыянаванне некалькіх прадуктаў, зыходзячы з гэтага падыходу.

Завітвайце на варкшоп, калі вам важна даведацца:

  • як стварыць іннавацыйны і папулярны прадукт
  • што заўсёды набывае чалавек
  • як фармуляваць каштоўнасць прадукта, каб гэта патрапляла ў «сэрца»
  • як размаўляць з кліентам, каб не мяняліся запросы
  • як эканоміць на класічных маркетынгавых актыўнасцях.

Бонус: натхненне ад па-новаму сфармуляванай місіі вашага прадукта.

Спiкер:

Яўген Бойка

Стварае ўласнае Агенства іннавацыяў «АІР»,

Ментар праектаў на краўдфандынгавай платформе «Улей»,

Партнёр bibox.by

Варкшоп адбудзецца ў мiнскiм офiсе кампанii Ciklum: вул. Кальварыйская 42, бiзнес-цэнтр «Каскад Альфа», 4 паверх.

Калi Вы зацiкаўленныя, калi ласка, зарэгіструйцеся па наступнай спасылцы: https://goo.gl/a1vGsr  

Да сустрэчы!

Стоимость участия

Бесплатно

Место проведения

Минск, ул. Кальварийская, 42, бизнес-центр "Каскад Альфа", 4 этаж

Идут 4


Авторизуйтесь, чтобы оставлять комментарии

Использование материалов, размещенных на сайте, разрешается при условии прямой гиперссылки на dev.by. Ссылка должна быть размещена в подзаголовке или в первом абзаце публикации.