БутКэмп2 (сустрэча айці-валанцёраў і грамадскіх ініцыятыў)

Минск, 9 Сентября 12:00 - 16:00

БутКэмп2 – мерапрыемства, якое збярэ айці-валанцёраў праекта «Лічбавая Майстэрня» і зацікаўленыя ў тэхнічнай дапамоге грамадскія ініцыятывы. На сустрэчы, якую ладзіць МГА «Фаланстэр», будуць разглядацца вынікі выкананых праектаў, а таксама абмяркоўвацца праекты на будучае.

Да ўдзелу запрашаюцца людзі, якія жадаюць падрабязней даведацца пра айці-валанцёрства, так і ініцыятывы, якія адчуваюць неабходнасць у дапамозе тэхнічнага накірунку.

У першай частцы мерапрыемства грамадскія некамерцыйныя ініцыятывы распавядуць пра тое, як яны вырашылі свае тэхнічныя праблемы з дапамогай валанцёраў праекта «Лічбавая Майстэрня».

Спецыялісты праекта, у сваю чаргу, раскажуць як яны ўзаемадзейнічалі з грамадскімі арганізацыямі і чаму навучыліся падчас валанцёрства.

У другой частцы мерапрыемства ініцыятывы абмяркуюць са спецыялістамі свае патрэбы і праблемы тэхнічнага накірунку. Валанцёры змогуць прапанаваць сваю дапамогу, даць парады адносна складання тэхнічных заданняў.

Арганізатары  жадаюць прадэманстраваць паспяховасці практыкі праекта «Лічбавая Майстэрня». Галоўная іх мара – ўдасканаліць супрацу паміж ініціятывамі і валанцёрамі, зрабіць яе больш трывалай і прадуктыўнай.

Даведка:

Лічбавая Майстэрня – маркет валанцёрскага абмену, дзе айці-валанцёры і грамадскія ініцыятывы могуць знаходзіць адзін аднаго.

Стоимость участия

Бесплатно

Место проведения

Минск, вул. Ленина 50, п.302

Идут 7

© 2008–2021 ЗАО «Дев Бай Медиа»
Перепечатка материалов dev.by возможна только с письменного разрешения редакции.
При цитировании обязательна прямая гиперссылка на соответствующие материалы. Пишите на [email protected].