А1 пачынае прыём заявак на новы конкурс ідэй для старшакласнікаў «Першыя»

2 Февраля — 30 Апреля

2 лютага 2021 г. стартуе новы сезон праекта «Першыя» для беларускіх
старшакласнікаў. Навучэнцы 9, 10 і 11-х класаў змогуць прыняць удзел
у адукацыйнай праграме і прэзентаваць свае ідэі пра тое, як змяніць
жыццё вакол да лепшага. Дзесяць аўтараў самых цікавых ідэй
выступяць на беларускамоўнай моладзевай канферэнцыі
TEDxYouth@Minsk 2021 і атрымаюць смартфоны iPhone 12.

Для ўдзелу ў конкурсе і адукацыйнай праграме неабходна запоўніць анкету на
сайце www.generation.A1.by. Свае ідэі старшакласнікі могуць прапанаваць у
адным з пяці кірункаў: «Тэхналогіі», «Культура», «Інклюзія»,
«Экалогія», а таксама ў навінцы гэтага сезону – «Урбаністыцы». Кожнай з
тэм будуць прысвечаны асобныя майстар-класы і мітапы з экспертамі, падчас
якіх удзельнікі праекта змогуць распрацоўваць сваю ідэю, набываць карысныя
веды, развіваць навыкі выступленняў, прэзентацыі, каманднай працы.

Згодна з палажэннем аб конкурсе, удзельнікам трэба будзе зняць відэаролік
пра сваю ідэю (да 3 хвілін), падзяліцца ім у любой сацыяльнай сетцы (TikTok,
Instagram, VK, YouTube, FB, OK, Twitter) з хэштэгам конкурсу #generationA1 і
даслаць спасылку на [email protected]. Конкурсныя заяўкі з відэа
будуць прымацца да 30 красавіка 2021 года.

Пераможцы будуць вызначаныя ў маі. А ў верасні дзесяць старшакласнікаў,
якія пройдуць у фінал конкурсу, выступяць на традыцыйнай моладзевай
канферэнцыі TEDxYouth@Minsk 2021 і атрымаюць прызы – iPhone 12 64GB.

Стоимость участия

Бесплатно

Идут 0

© 2008–2021 ЗАО «Дев Бай Медиа»
Перепечатка материалов dev.by возможна только с письменного разрешения редакции.
При цитировании обязательна прямая гиперссылка на соответствующие материалы. Пишите на [email protected].