Як прыцягнуць інвестыцыі ў Беларусь: вяршэнства права vs «стабільнасць»

Минск, 7 Августа 19:00 - 20:30

«Ідэя» запрашае на лекцыю Яраслава Крывога пра тое, як Беларусі прыцягнуць сапраўдныя заходнія грошы і што дзеля гэтага патрэбна!

Яраслаў Крывой –– міжнародны юрыст, які спецыялізуецца ў міжнародным праве. Яраслаў ––беларус,  які атрымаў ступень магістра ў Гарвардзе, дзе быў рэдактарам універсітэцкага часопіса ў пытаннях міжнароднага права. Цяпер Яраслаў –– прафесар University of West London і рэдактар шэрагу выданняў, у тым ліку анлайн-часопіса пра Беларусь для англамоўнай аўдыторыі Belarus Digest. У мінулым Яраслаў працаваў у паспяховых юрыдычных кампаніях у Лондане і Вашынгтоне.

Яраслаў спецыялізуецца на вырашэнні спрэчак паміж інвестарамі і дзяржавай, міжнародным праве і арбітражы. Сярод яго кліентаў –– урады, буйныя інвестары і міжнародныя арганізацыі. Яраслаў мае юрыдычную акрэдытацыю ў штаце Нью-Ёрк і да нядаўняга часу займаў пасаду аднаго са старшынёў Камітэта па міжнародных судах і трыбуналах Амерыканскай асацыяцыі адвакатаў. Таксама Яраслаў з'яўляецца заснавальнікам і кіраўніком аналітычнага Цэнтра Астрагорскага.

Звычайна Яраслаў не выступае па-за межамі прафесійных колаў, але спецыяльна для «Ідэі» ён пагадзіўся выступіць з лекцыяй, якая будзе цікаваю нават для непадрыхтаванага гуманітарыя. Беларускія ўлады доўга кажуць пра важнасць прыцягнення замежных інвестыцыяў, але па-сапраўднаму вялікіх замежных грошаў дагэтуль не бачна. Чаму гэтак? Як сабе ўяўляюць інвестыцыйную прывабнасць улады, а як –– інвестары? (Спойлер: гэта не толькі «стабільнасць»). Што ўвогуле нам трэба зрабіць, каб у Беларусь прыйшлі акулы міжнароднага бізнесу, і ці нам гэта патрэбна?

Мы запрасілі Яраслава, каб ён распавёў пра важнасць міжнароднага права і пра тое, чаму без вяршэнства закону мы не зробім з Беларусі не толькі Сінгапура, але нават Літвы. Што і чаму важней для інвестара: слынная «стабільнасць» ці «адзін закон для ўсіх»? Аб гэтым мы і паразмаўляем.

Рыхтуйце пытанні і прыходзьце да нас у пятніцу, 7 жніўня, а 19:00 у бізнес-клуб Imaguru. Як заўсёды мы абяцаем цікавую гутарку і келіх віна.

Рэгістрацыя на падзею (колькасць месцаў абмежаваная!)

Група ў «Фэйсбуку»

Група ва «УКантакце» 

Пра часопіс «Ідэя»

Анлайн-часопіс «Ідэя» прысвечаны міжнароднай палітыцы і эканоміцы. Часопіс імкнецца паказаць беларусам найлепшыя эканамічныя і сацыяльныя практыкі замежжа, а таксама магчымасці Беларусі ў свеце. У межах праекта «Новыя ідэі для Беларусі» выданне ладзіць адкрытыя лекцыі з выбітнымі беларускімі бізнесоўцамі, даследчыкамі, а таксама прадстаўнікамі акадэмічных асяродкаў і міжнародных арганізацый.

Стоимость участия

Бесплатно

Место проведения

Минск, ул. Фабрициуса, 4

Идут 10

  • 10 гостей
© 2008–2021 ЗАО «Дев Бай Медиа»
Перепечатка материалов dev.by возможна только с письменного разрешения редакции.
При цитировании обязательна прямая гиперссылка на соответствующие материалы. Пишите на [email protected].