Гік_каміт_ сустрэча: Боты для НДА. Аўтаматызуем руціну

Минск, 7 Июля 10:50 - 13:00

Як вядома, руціна мала каму падабаецца. Больш затое, яна адцягвае ад творчых задач і ад выканання непасрэдных функцый грамадскіх арганізацый. Што рабіць? 

Аўтаматызаваць!

Падчас сустрэчы гік-камміт_ мы, каманда Лічбавай майстэрні, будзем дзяліцца досведам і абмяркоўваць сітуацыі, дзе неабходна аўтаматызацыя з акцэнтам на патрэбы грамадскіх арганізацый і актывістаў.

Для каго: актывістаў, супрацоўнікаў грамадскіх арганізацый, якія адчуваюць неабходнасць арганізаваць інфармацыю і зменшыць руцінныя дзеянні пры яе апрацоўцы праз стандартныя і даступныя сэрвісы.

На гэты раз мы будзем кранацца, і тэорыі, і практыкі.

План сустрэчы:

  1. Што такое боты і дзе іх знайсці.
  2. Разглядаем тыповыя сітуацыі, дзе мэтазгодна выкарыстаць бота (апрацоўка анкет, постынг у сац.сетках, стварэнне картак-задач, падзей у календары, інфармаванне карыстальнікаў, і інш).
  3. Якія боты працуюць у Фаланстэры і колькі іх.
  4. Як наладзіць сабе бота. Разглядаем тры прыклады.

Для большай уключанасці ў мітап мы раім узяць ноўтбук, а таксама валодаць якімі-небудзь з пералічаных сэрвісаў: facebook, mailchimp, google docs, slack, trello, zapier, але для атрымання ўраджання і азнаямлення з магчымасямі яны неабавязковыя.

Дата: 7 ліпеня
Пачатак: 10:50
Працягласць: 2 гадзіны+
Месца: вул. Кастрычніцкая, 16А, eventspace.by (шкляны пакой).

Арганізатар – Лічбавая майстэрня. Інфраструктурным партнёрам сустрэч гік-каміт выступае пляцоўка eventspace.by. Інфармацыйным пaртнер – dev.by

Уваход бясплатны, але колькасць месцаў абмежавана. Неабходна зарэгістравацца.

Даведка:

Гік-каміт – гэта сустрэчы каманды Лічбавай майстэрні, для айці-спецыялістаў і грамадскіх ініцыятыў. Кожная сустрэча прысвечана асобнай тэме. Тэмы могуць вагацца ад вузка тэхнічных да шырока сацыяльных. Тэмы сустрэч задаюць актыўныя ўдзельнікі супольнасці айціваланцёраў Лічбавай майстэрні.

Стоимость участия

Бесплатно

Место проведения

Минск, октябрьская 16а

Идут 5

Обсуждение

Сортировка:
9b2794d2cd8f15a0d747496e1ec4cf6c
Pavel Shalamitski
– Translator в Pavel Shalamitski SP

Слухайце, а гэта толькі ў меню спасылка на гугл-каляндар дэв-бая дае зрух мінус тры гадзіны ў часе падзеі? Рэгулярна такая лухта, незалежна ад арганізатара падзеі.

© 2008–2021 ЗАО «Дев Бай Медиа»
Перепечатка материалов dev.by возможна только с письменного разрешения редакции.
При цитировании обязательна прямая гиперссылка на соответствующие материалы. Пишите на [email protected].