Сустрэча гік-каміт: Git для пачынаючых. Частка 2

Минск, 24 Марта 11:00 - 14:00
  • git

Першая сустрэча гік камміт прыцягнула значную колькасць удзельнікаў. Таму каманда Лічбавай майстэрні рада аб’явіць другую частку цыкла сустрэч “Гіт-для пачынаючых”.

На другім мітапе, прысвечанаму тэхналогіі гіт, мы сфакусуемся на:

  • Што такое галіны (branch) у гіт, і як яны працуюць.
  • Як арганізаваць распрацоўку з дапамогай гіт на розных галінах. Класічныя падыходы.
  • Вырашаем канфлікты кода.
  • Робім адкаты, жорсткія адкаты і камміцім змены.
  • Лепшыя практыкі афармлення каммітаў, а таксама issue і pull request на гітхабе.
  • Што такое webhook на github, і як яны могуць аблегчыць жыццё ў праектах.
  • Блок “Пытанні і адказы”.

Сустрэчы па гік-каміт распавядаюць пра тое, як працуе каманда Лічбавай майстэрні, з якімі цяжкасцямі яна сустракаецца, і як іх вырашае.

Для каго? Падчас мітапаў мы рады падзяліцца сваімі ведамі як з айціваланцёрамі, якія ўжо супрасоўнічаюць з намі, так і зшырокім колам зацікаўленых.

Дата: 24 сакавіка
Пачатак: 10:50
Працягласць: 2.5 гадзіны
Месца: вул. Кастрычніцкая, 16А, eventspace.by (шкляны пакой).

Арганізатар – Лічбавая майстэрня. Інфраструктурным партнёрам сустрэч гік-каміт выступае пляцоўка eventspace.by, інфармацыйным – dev.by

Уваход бясплатны, але колькасць месцаў абмежавана. Неабходна зарэгістравацца.

ps

Таксама мы збіраем грошы на сэрвер для грамадства і айці-валанцёраў. Адшкадуй рубель!

Стоимость участия

Бесплатно

Место проведения

Минск, Октябрьская 16а


Авторизуйтесь, чтобы оставлять комментарии

Перепечатка материалов dev.by возможна только с письменного разрешения редакции.
При цитировании обязательна прямая гиперссылка на соответствующие материалы. Пишите на [email protected].