Сустрэча Гік-каміт: што можна рабіць з CMS Drupal?

Минск, 16 Марта 18:00 - 21:00
  • drupal

На гэты раз сустрэча гік-камміт Лічбавай майстэрні прысвечана тым, хто жадае пазнаёміцца з сусветам сістэмы кіравання сайтамі Drupal. 

Для грамадскіх ініцыятыў мітап дасць магчымасць даведацца, ці адпавядае Drupal патрэбам. Ці варта абіраць такую сістэму або нешта іншае пры стварэнні сайта?

Таксама сустрэча карысна грамадскім арганізацыям, якія ўжо выкарыстоўваюць Drupal для сваіх сайтаў, але маюць патрэбу пашырыць веды сярод іншых удзельнікаў арганізацыі.

Для пачынаючых айці-спецыялістаў мітап – гэта магчымасць азнаёміцца з падыходамі, на якіх працуюць сучасныя CMS здольныя трымаць вэб-рашэнні розных узроўняў складанасці: ад звычайнага блога да партала.

Падчас сустрэчы

  • Мы установім дэманстрацыйны варыянт Drupal на ноўтбуку.
  • Пасля установім Drupal на рэальным сэрверы.
  • Азнаёмімся патрабаваннямі да хостынга, дадатковых праграм (composer, drush).
  • Разгледзім асноўныя кампаненты (blocks, views, nodes, users, themes) для паспяховага кіравання сайтам.
  • Узважым плюсы і мінусы выкарыстання Drupal для грамадскіх арганізацый.
  • Абмяркуем адрозненні Drupal 7 і Drupal 8.
  • Блок пытанняў і адказаў.

Удзельнікам, якія жадаюць на практыцы прапрацаваць, раім узяць з сабой ноўтбукі і паставіць на іх вэб-сэрвер з пакетам праграм (напрыклад LAMP – для лінукс, WAMP – для віндаўз).

Дата: 16 сакавіка (пятніца)
Пачатак: 18:30
Працягласць: 2.5 гадзіны
Месца: вул. Захарава 77а пам 2б, falanster.by (мапа).

Арганізатар – Лічбавая майстэрня грамадскага аб’яднання Фаланстэр. Інфармацыйны партнёр – dev.by

Уваход бясплатны, але колькасць месцаў абмежавана. Неабходна зарэгістравацца.

ps

Таксама мы збіраем грошы на сэрвер для грамадства. Адшкадуй рубель!

Стоимость участия

Бесплатно

Место проведения

Минск, Захарова 77а

Идут 7

© 2008–2021 ЗАО «Дев Бай Медиа»
Перепечатка материалов dev.by возможна только с письменного разрешения редакции.
При цитировании обязательна прямая гиперссылка на соответствующие материалы. Пишите на [email protected].